Гісторыя Беларусі

12. Рамяство ў гарадах ВКЛ XV-XVI ст

New Media Belarus Season 1 Episode 12

У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана  агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ.

Змест:

00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах
(Колькасць рамеснікаў і рамесніцкіх спецыяльнасцей у гаспадарстве, цэнтры рамеснай вытворчасці, спецыялізацыя і дыфферэнцыяцыя рамяства)

05:27 Галоўныя галіны рамяства ў XV-XVI ст
(Апрацоўка металаў, шкур, дрэва; ганчарства)

08:58 Асаблівасці дзейнасці рамеснікаў на тэрыторыі ВКЛ
(Спадчыннасць рамесніцкай дзейнасці, адрозненні гарадскіх і вясковых рамеснікаў, павіннасці рамеснікаў)

13:32 Асаблівасці сацыяльнага статуса рамеснікаў

Літаратура:

 Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

 
Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/

Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q

Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 

 

 #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя