Гісторыя Беларусі

6. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях сярэдзіны ХІІІ ст. Утварэнне ВКЛ. Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка ВКЛ у канцы ХІІІ ст - 70я гг XІV ст

New Media Belarus Season 1 Episode 6

У шостым падкасце мы разважаем аб прычынах утварэння ВКЛ, першых князях ВКЛ і ролі беларусаў ва ўтварэнні гэтай дзяржавы. Мы разглядзім такія пытанні, як супрацьстаянне крыжакам і татарам, умовы ўтварэння ВКЛ, абмяркуем дзейнасць першых князеў ВКЛ - Міндоўга, Войшалка, Шварана, Трайдзеня, Гедыміна, Альгерда. абмяркуем ролю беларусаў ва ўтварэнні этнічнага фундаменту Вялікага Княства Літоўскага.

Змест:

00:00 - Барацьба з крыжакамі
(падтэмы - заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх славян і прусаў, апорныя пункты Полацка ў Ніжнім Падзвінні, уварванне нямецкіх феадалаў ва Усходнюю Прыбалтыку )

26:38 - Барацьба з татарамі

35:22 - Умовы ўтварэння ВКЛ
(падтэмы - унутраныя і знешнія фактары, сістэма перадачы ўлады ў рускіх княствах, балта-славянскія кантакты, пачатак цэнтралізацыі ўлады ў Літве, наступствы мангола-татарскіх нашэсцяў на Русь )

01:15:43 - Працэс утварэння ВКЛ 
(падтэмы - пачатковы этап фарміравання ВКЛ. Міндоўг; княжанне Войшалка, Шварна, Трайдзеня, Віценя )

01:34:55 - Узмацненне ўлады вялікіх князеў пры Гедыміне 

01:57:33 - Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ пры Альгердзе

02:04:38 - Этнічны фундамент ВКЛ
(падтэмы - Беларусь і Літва ў другой палове XIII ст, беларускае насельніцтва ў дзяржаваўтваральных працэсах)

 Літаратурныя крыніцы: 

1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 

2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 

3.  Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997 

4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 


Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ 
Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel 
Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus