Гісторыя Беларусі

4. Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі

New Media Belarus Season 1 Episode 4

 У чацвертым выпуске падкаста аб гісторыі Беларусі мы даведаемся аб дзяржаўных утварэннях, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў 9 - 13 стагоддзях - Полацкае княства ды Тураўскае княства. Таксама разглядзім лёс зямель панямоння, пасожжа ды пабужжа. Закранем тэму княжацка-вечавага ладу ў княствах. 

 Змест: 

 00:00 Полацкае княства 
(падтэмы: Полацк у 9ст - 60-х гг 10 ст; падзеі ў Полацкім княстве ў 970-1003 г; Полацкае княства ў час Брачыслава Ізяславіча 1003-1044; час Усяслава Чарадзея 1044-1101; Любецкі з'езд князеў і яго асноўны вынік; часовае ўзвынэнне Менска; паход на полацкую зямлю 1127г і высылка яе князеў у Візантыю; палітычнае жыцце полаччыны ў сярэдзіне 12 - пачатку 13 ст; утварэнне княстваў-удзелаў; самастойнае існаванне ўдзелаў) 

 02:11:00 Тураўскае княства 
 (падтэмы: тэрыторыя Тураўскай зямлі; палітычная гісторыя; Тураўскае княства ў сістэме Кіеўскай Русі; аднаўленне самастойнасці Тураўскага княства; канчатковы падзел Тураўскага княства) 

 03:13:20 Землі сярэдняга пабужжа 
 (падтэмы: насельніцтва, гарады, палітычная гісторыя) 

 03:38:03 Землі пасожжа 
 (падтэмы: землі пасожжа, пасожскія воласці смаленскай зямлі, чарнігаўскія гарады пасожжа) 

 04:18:08 Землі панямоння 
 (падтэмы: даследванне старажытных гарадоў, паселішчы негарадскога тыпу) 

 04:37:24 Княжацка-вечавы лад 
 (падтэмы: дзяржаўны лад у Полацкім княстве, асаблівасці дзяржаўнасці на Тураўскай зямлі, арганізацыя ўлады ў Берасці) 

 Літаратурныя крыніцы: 

1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 

2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997 

3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994 

4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 


 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ 
Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel 
Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus