Гісторыя Беларусі
Гісторыя Беларусі
3. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст
Трэці выпуск падкаста па гісторыі Беларусі асвятляе такія тэмы, як гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст, фарміраванне феадальных адносін, зараджэнне гарадоў ды ператварэнне іх у цэнтры раместваў і гандлю. Таксама разгледзем сельскую абшчыну, веску, звычаевае права, закон ды суд 9-13 ст.
Змест:
00:00 Асноўныя гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст (падтэмы: земляробства, жывелагадоўля, промыслы)
19:04 Фарміраванне феадальных адносін (падтэмы: давотчынны этап станаўлення феадалізму, княжацкі дамен, баярская вотчына, царкоўнае землеўладанне)
45:18 Узнікненне гарадоў (падтэмы: шляхі ўзнікнення гарадоў, структура і функцыі гарадоў, крытэрыі вылучэння гарадоў і іх лакалізацыя)
01:11:42 Пераўтварэнне гарадоў у цэнтры раместваў і гандлю 12-13 ст (падтэмы: рамяство, гандаль, грашовае абарачэнне)
01:34:37 Сельская абшчына і веска (падтэмы: развіцце сельскай абшчыны, сельскія неўмацаваныя паселішчы, гарадзішчы-сховішчы і гарадзішчы-замкі)
02:07:15 Звычаевае права, закон і суд (падтэмы: сведчанні звычаевага права, пісьмовае права 11-12 ст, Праўда 1229г і пытанне судаводства)
Літаратурныя крыніцы:
1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997
3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994
4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч., 2001
Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus
#Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі
Лицензия Creative Commons Attribution 4.0 на использование трека Ambiment - The Ambient (исполнитель: Kevin MacLeod): https://creativecommons.org/licenses/by/4.0/
Источник: http://incompetech.com/music/royalty-free/index.html?isrc=USUAN1100630
Исполнитель: http://incompetech.com/